У Даласе затрыманы падазраваны ў забойстве кітаянкі
  2018-09-30 18:03:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паліцыя горада Далас штата Тэхас паведаміла генеральнаму консульству Кітая ў Х'юстане аб затрыманні падазраванага ў забойстве адной грамадзянкі КНР і раненні іншай. Дыпмісія выказала падзяку і спадзяванне на справядлівае пакаранне.

21 верасня ў адным жылым доме ў Даласе дзве жанчыны атрымалі нажавыя раненні. Адна загінула на месцы здарэння, іншая была шпіталізавана. Абедзве дзяўчыны маюць кітайскае грамадзянства.

Пасля інцыдэнту намеснік генеральнага консула Кітая Лю Хунмэй адправілася ў Далас наведаць параненую. Дыпмісія таксама праз свой вэбсайт рэкамендавала кітайскім грамадзянам надаваць увагу сваёй бяспецы і захаванасці сваёй маёмасці. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040