Дзяржсавет КНР зладзіў урачысты прыём у гонар 69-й гадавіны ўтварэння КНР
  2018-10-01 13:41:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржсавет КНР увечары 30 верасня ў Доме народных сходаў зладзіў урачысты прыём у гонар святкавання 69-й гадавіны ўтварэння КНР. На прыёме прысутнічалі: Сі Цзіньпін, Лі Кэцян, Лі Чжаньшу, Ван Ян і іншыя, а таксама больш за 1,2 тыс. кітайскіх і замежных гасцей.

На прыёме з прамовай выступіў Лі Кэцян, у якой ад імя партыі і Дзяржсавета павіншаваў народ Кітая са святам і перадаў шчырае прывітанне суайчыннікам Сянгана, Аамэня, Тайваня і суайчыннікам за мяжой, а таксама шчыра падзякаваў міжнародным сябрам за клопат і падтрымку у будаўніцтве, развіцці Кітая і правядзенні рэформаў і палітыкі адкрытасці.

Лі Кэцян заявіў, што з гэтага года Кітай паслядоўна ажыццяўляе дух 19-га з'езда КПК, стрымана супрацьстаіць новым выклікам як унутры краіны, так і за яе межамі, засяроджвае сілы для выканання ўласных спраў у краіне, робіць далейшыя крокі ў палітыцы адкрытасці перад знешнім светам, адкрывае новыя шляхі для адносін з навакольным светам і міжнароднага супрацоўніцтва, а таксама бесперапынна паляпшае дабрабыт народа, выяўляе новыя грані ў справе развіцця і будаўніцтва сацыялістычнай мадэрнізацыі.

Лі Кэцян адзначыў, што сёлета адзначаецца 40-годдзе палітыкі рэформаў і адкрытасці, рэформы сталі галоўным рухавіком прагрэсу Кітая, а развіццё, у сваю чаргу, -- асновай і ключом да вырашэння праблем Кітая. Неабходна пад кіраўніцтвам высунутай Сі Цзіньпінам канцэпцыі сацыялізму з кітайскай спецыфікай новай эпохі і на аснове дзяржаўнага становішча, якое складаецца ў тым, што Кітай рэалізуе пачатковую прыступку сацыялізму і з'яўляецца найбуйнейшай краінай, якая развіваецца, падтрымліваць усебаковае глыбокае правядзенне рэформаў, працягваць вызваляць і развіваць грамадскія вытворчыя сілы, рэалізоўваць стратэгію развіцця, заснаваную на інавацыях, упарта абараняць заснаваную на прынцыпах сістэму мультылатэралізму, актыўна садзейнічаць адкрытасці свету, пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва ў рамках "Пояса і шляху", а таксама рэалізоўваць прынцып узаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу.

Лі Кэцян адзначыў, што Кітай працягне ў поўнай меры і неадступна прытрымлівацца прынцыпаў "адна краіна, дзве сістэмы" і курсу "Сянганам кіруюць санганцы", а "Аамэнем -- аамэньцы" ва ўмовах высокай аўтаноміі, строга ў адпаведнасці з Канстытуцыяй рабіць так, каб Сянган і Аамэнь далучаліся да развіцця краіны, паглыбляць абмены і супрацоўніцтва паміж унутранымі раёнамі Кітая і САР Сянган і Аамэнь, садзейнічаць сумеснаму росквіту і развіццю Сянгана, Аамэня і радзімы. Лі Кэцян таксама заявіў пра намер працягваць паслядоўна праводзіць у жыццё палітычны курс па працы з Тайванем, рашуча прытрымлівацца прынцыпу аднаго Кітая, абараняць дзяржаўны суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць і не мірыцца з сепаратысцкімі інтрыгамі і дзеяннямі, накіраванымі на незалежнасць Тайваня.

Кітай будзе нязменна прытрымлівацца шляху мірнага развіцця, абараняць нацыянальныя ключавыя інтарэсы, удасканальваць сістэму глабальнага кіравання, пашыраць пункты зліцця інтарэсаў з іншымі краінамі, садзейнічаць фарміраванню супольнасці адзінага лёсу чалавецтва. Ён заявіў, што Кітай будзе яшчэ больш гуртавацца пад кіраўніцтвам ЦК КПК, ядром якога з'яўляецца таварыш Сі Цзіньпін, высока несці вялікі сцяг сацыялізму з кітайскай спецыфікай, цвёрда стаяць на нагах, адкрываць новае і прыкладаць намаганні для дасягнення "мэтаў на два стогадовыя тэрміны": будаваць сярэднезаможнае грамадства і ператварыць Кітая ў магутную, дэмакратычную і цывілізаваную сацыялістычную дзяржаву. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040