Лі Кэцян сустрэўся з замежнымі спецыялістамі -- лаўрэатамі ордэна Дружбы КНР 2018 года
  2018-10-01 13:41:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян правёў сустрэчу з замежнікамі, якія атрымалі у 2018 годзе ордэн Дружбы КНР.

Лі Кэцян павіншаваў замежнікаў, высока ацаніўшы іх заслугі ў садзейнічанні сацыяльна-эканамічнаму развіццю Кітая і пашырэнню ўсебаковых кантактаў паміж Кітаем і замежнымі дзяржавамі. Ён сказаў, што рашучасць Кітая ў правядзенні рэформаў і палітыкі адкрытасці -- непахісная, і Кітай прыкладзе ўсе намаганні для стварэння празрыстага, стабільнага і прадказальнага рынку і прававога асяроддзя для кітайскіх і замежных кампаній і прадпрымальнікаў. Лі Кэцян звярнуў увагу на тое, што замежныя грамадзяне і іх уменні з'яўляюцца важнай часткай інавацыйнай сістэмы Кітая. Кітай будзе праводзіць яшчэ больш актыўную, адкрытую і эфектыўную палітыку па прыцягненні талентаў і даваць замежным спецыялістам яшчэ больш прэферэнцый.

Пасля сустрэчы замежныя спецыялісты і іх сваякі па запрашэнні Лі Кэцяна прынялі ўдзел у прыёме з нагоды 69-й гадавіны ўтварэння КНР. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040