Канада і ЗША дасягнулі дамоўленасці па НАФТА
  2018-10-01 19:12:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Канада і ЗША дасягнулі дамоўленасці па пагадненні аб Паўночнаамерыканскай зоне свабоднага гандлю (НАФТА), але яно ўсё яшчэ чакае канчатковага зацвярджэння. Пра гэта паведамілі ў нядзелю ўвечары канадскія СМІ.

У бліжэйшы час чакаецца апублікаванне сумеснай заявы міністра замежных спраў Канады Хрысці Фрыланд і гандлёвага прадстаўніка ЗША Роберта Лайтхайзера. Тэлевізійная сетка CTV паведамляе са спасылкай на высокапастаўленага канадскага чыноўніка, што здзелка завершана не на сто адсоткаў, але вядома, што артыкул 19 аб механізме ўрэгулявання спрэчак застаецца без зменаў.

Канада поўнасцю адменіць пошліны на культурную прадукцыю і зробіць "сціплыя" саступкі па доступе да малочнага сектара, якія функцыянуюць у рамках планавай вытворчасці. Чыноўнік таксама паведаміў, што вызваленне ад падаткаў чакае аўтамабілі, а вось пытанні пра тарыфы на сталь і алюміній застаюцца нявырашанымі.

Перамовы па пераглядзе НАФТА -- трохбаковай гандлёвай здзелкі з удзелам Мексікі -- пачаліся ў жніўні 2017 года, пасля таго як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў выйсці з пагаднення, сцвярджаючы, што яно пашкодзіць прамысловасці і рынку працы ЗША.

Злучаныя Штаты аказалі ціск на Канаду, каб яна прыняла папярэдняе пагадненне, дасягнутае ЗША з Мексікай у мінулым месяцы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040