Сі Цзіньпін выказаў прэзідэнту Інданезіі спачуванні ў сувязі з землятрусамі і цунамі
  2018-10-01 19:14:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў прэзідэнту Інданезіі Джока Відода тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі з землятрусамі і цунамі ў правінцыі Цэнтральны Сулавесі.

Лідар КНР адзначыў, што быў узрушаны, даведаўшыся пра падзеі, якія прывялі да вялікіх чалавечых ахвяр і значнага матэрыяльнага ўрону. Ад імя ўрада і народа Кітая ён выказаў глыбокі смутак па загінуўшых і шчырае спачуванне сем'ям ахвяр і пацярпелым.

Сі Цзіньпін адзначыў, што КНР падзяляе смутак інданэзійскага народа і гатовы аказаць дапамогу ў адпаведнасці з патрэбамі інданезійскага боку. Кітайскі лідар выказаў упэўненасць, што пад эфектыўным кіраўніцтвам прэзідэнта і ўрада інданезійскі народ зможа пераадолець бедствы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040