З 1 лістапада Кітай зніжае мытныя тарыфы найбольшага спрыяння на частку тавараў
  2018-10-01 17:32:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У адпаведнасці з рашэннем 26-й выканаўчай нарады Дзяржсавета КНР, Камітэт па мытных пошлінах апублікаваў сёння афіцыйнае паведамленне аб зніжэнні з 1 лістапада 2018 года мытных тарыфаў найбольшага спрыяння на частку тавараў.

У мэтах найлепшай адпаведнасці патрабаванням мадэрнізацыі прамысловасці, зніжэння сабекошту і задавальнення шматузроўневага народнага спажывання, пачынаючы з 1 лістапада бягучага года зніжаюцца тарыфы найбольшага спрыяння на частку прамысловых і іншых тавараў. Змены закрануць 1585 відаў тавараў, што складзе каля 19% агульнай колькасці тавараў, якія абкладаюцца пошлінамі. Стаўка мытных тарыфаў знізіцца з 10,5% да 7,8%, а сярэдні ўзровень зніжэння складзе 26%.

Як адзначыў афіцыйны прадстаўнік камітэта, у бягучым годзе спаўняецца 40 гадоў з пачатку рэалізацыі палітыкі рэформаў і адкрытасці. Ініцыятыва аб зніжэнні мытных тарыфаў з'яўляецца важным крокам Кітая па далейшым пашырэнні адкрытасці і павелічэнні аб'ёму імпарту. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040