КНДР і РК ў Пхеньяне сумесна адзначылі 11-ю гадавіну дэкларацыі ад 4 кастрычніка 2007 года
  2018-10-07 16:51:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
У пятніцу ў сталіцы КНДР адбылася сустрэча, прысвечаная 11-й гадавіне Сумеснай дэкларацыі аб развіцці адносін паміж Поўначчу і Поўднем Карэйскага паўвострава, міру і росквіту / дэкларацыя 4 кастрычніка /. На ёй прысутнічалі старшыня Пастаяннай рады Вярхоўнага народнага сходу КНДР Кім Ён Нам, міністр па справах нацыянальнага аб'яднання РК Чо Мен Гюн і прадстаўнікі дзвюх краін і замежных дзяржаў. Пра гэта паведаміла ў суботу агенцтва ЦТАК.

Паведамляецца, што Кім Ён Нам, Чо Мен Гюн і лідар паўднёвакарэйскай кіруючай Дэмакратычнай партыі "Табура" Лі Хэ Чан выступілі на сустрэчы з прамовамі.

Кім Ён Нам заявіў, што 11 гадоў таму Кіраўнікі Поўначы і Поўдня Карэйскага паўвострава на гістарычнай сустрэчы, якая прайшла ў Пхеньяне, прынялі дадзеную дэкларацыю, дзякуючы чаму адкрыліся бліскучыя перспектывы вялікай справы ажыццяўлення нацыянальнай самастойнасці і вялікага адзінства. Ён падкрэсліў, што ў гэтым годе лідары абодвух бакоў правялі трэцюю сустрэчу, апублікавалі Пхамунджомскую дэкларацыю і Пхеньянскую вераснёвую сумесную дэкларацыю, якая мае гістарычнае значэнне, і ўся карэйская нацыя павінна змагацца за іх выкананне.

Чо Мен Гюн і Лі Хэ Чан выказалі ўпэўненасць, што Пхамунджомская дэкларацыя і Пхеньянская вераснёвая дэкларацыя выведуць адносіны паміж бакамі на новую ступень.

Паведамляецца, што на сустрэчы таксама быў прыняты сумесны зварот, у якім падкрэсліваецца неабходнасць прадоўжыць прытрымлівацца прынцыпу "лёс карэйскай нацыі павінны вырашацца ёй самой", цалкам пакласці канец пагрозе вайны на карэйскай тэрыторыі, ператварыць яе ў мірны край без ядзернай зброі і ядзернай небяспекі, садзейнічаць супрацоўніцтву і абменам, кантактам і сувязям паміж Поўначчу і Поўднем паўвострава, ажыццяўленню агульнага росквіту карэйскай нацыі. У ім таксама ўтрымліваецца заклік да ўсёй карэйскай нацыі па-сапраўднаму выканаць Пхамунджомскую дэкларацыю і Пхеньянскую вераснёвую сумесную дэкларацыю, пісаць новую гісторыю міру, росквіту і ўз'яднання.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040