ЗША і КНДР дасягнулі пагаднення аб наступнай сустрэчы лідараў дзвюх краін
  2018-10-08 10:47:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Згодна з паведамленнем, што паступіла з рэзідэнцыі прэзідэнта Рэспублікі Карэя "Чхонвадэ", дзяржаўны сакратар ЗША Майкл Пампея, які знаходзіцца ў РК з візітам, заявіў прэзідэнту РК Мун Чжэ Іну, што дасягнуў у ходзе наведвання КНДР дамоўленасці з паўночнакарэйскім бокам па пытанні хутчэйшага правядзення другой сустрэчы кіраўнікоў дзвюх краін ,

У паведамленні адзначаецца, што М. Пампея пазітыўна ацэньвае свой сённяшні візіт у КНДР, мяркуючы, што бакі разгарнулі прадуктыўны дыялог.

М.Пампея заявіў, што ён дасягнуў пагаднення з Кім Чэн Ынам па пытанні хутчэйшага правядзення другой сустрэчы лідараў ЗША і КНДР. Бакі таксама абмеркавалі меры па дэнуклеарызацыі, якія ў бліжэйшай будучыні павінна прыняць КНДР, і пытанні адпраўкі амерыканскай урадавай дэлегацыі для назірання за працэсам згортвання ядзернай праграмы. Бакі таксама прынялі рашэнне аб стварэнні кансультатыўнай групы для хутчэйшага пачатку кансультацый па пытаннях працэсу дэнуклеарызацыі і правядзення другога саміту ЗША-КНДР.

Мун Чжэ Ін заявіў, што спадзяецца на паспяховае правядзенне другой сустрэчы кіраўнікоў ЗША і КНДР. Ён адзначыў, што Рэспубліка Карэя прыкладзе ўсе сілы для падтрымання амерыкана-паўночнакарэйскага дыялогу па гэтых пытаннях.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040