Колькасць ахвяр землятрусаў і цунамі ў Інданэзіі ўзрасла да 1763 чалавек
  2018-10-08 16:38:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць ахвяр серыі магутных землятрусаў і цунамі ў інданэзійскай правінцыі Цэнтральны Сулавесі ўзрасла да 1763 чалавек па стане на нядзелю. Пра гэта паведаміў кар. Сіньхуа прэс-сакратар Нацыянальнага агенцтва па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў Інданэзіі Сутопа Пурва Нугроха.

Паводле яго слоў, большасць астанкаў былі выяўленыя ў адміністрацыйным цэнтры рэгіёна - горадзе Палу, раёнах Дангала, Сігі і Парыгі Маўнтонг, а таксама ў Пасанг Кау суседняй правінцыі Заходні Сулавесі.

Пошукава-выратавальная аперацыя павінна, па правілах, завяршыцца ў чацвер (пасля сямі дзён), аднак яе могуць падоўжыць на тры дні, пасля чаго пошукі ў меншых маштабах могуць працягвацца і далей па выніках кансультацый з органамі мясцовай адміністрацыі, паведаміў Сіньхуа Сутопа Пурва Нугроха.

Па словах чыноўніка, у агульнай колькасці 2632 чалавекі застаюцца ў бальніцы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040