У Медыякарпарацыі Кітая з'явіліся першая рэгіянальная штаб-кватэра і першае мясцовае прадстаўніцтва
  2018-10-08 18:02:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

8 кастрычніка адбылася цырымонія адкрыцця Штаб-кватэры Медыякарпарацыі Кітая ў дэльце ракі Янцзы і яе генпрадстаўніцтва ў Шанхаі. Яны сталі першымі падобнымі ўстановамі ў складзе холдынгу пасля яго стварэння. Дошку на фасадзе штаб-кватэры ўрачыста адкрылі член Палітбюро ЦК КПК, сакратар гаркама Шанхая Лі Цян і намеснік міністра Аддзела прапаганды ЦК КПК, гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн. Ён жа разам з намеснікам сакратара гаркама і мэрам Шанхая Ін Юнам адкрыў аналагічную дошку на генпрадстаўніцтве Медыякарпарацыі Кітая ў найбуйнейшым мегаполісе краіны.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік дырэктара Медыякарпарацыі Кітая Янь Сяамін, кіраўнікі шанхайскай мэрыі - Чжоу Хуэйлінь, Чжугэ Юйцзе, прадстаўнікі адпаведных гарадскіх ведамстваў і раёна Сюйхуэй, прадстаўнікі аддзелаў Медыякарпарацыі Кітая, яе прадстаўніцтваў у правінцыях і гарадах у дэльце ракі Янцзы і прадстаўнікі філіялаў вядучых цэнтральных СМІ ў Шанхаі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040