Кітай уступае ў перыяд павышэння ўзроўню спажывання
  2018-10-09 08:50:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

726 млн кітайцаў сталі турыстамі ўнутры краіны на час выходных з нагоды нацыянальнага свята ўтварэння КНР. У Міністэрстве па справах культуры і турызму заявілі, што гэтая лічба на 9,43% больш, чым годам раней. У выніку валавыя даходы ад унутранага турызму ў краіне склалі 599 млрд 80 млн юаняў, павялічыўшыся, у сваю чаргу, на 9,04%. Яшчэ каля 7 млн кітайцаў адправіліся за мяжу, зрабіўшы Кітай найбуйнейшай у свеце краінай-крыніцай турыстаў ужо 5 год запар.

У параўнанні з мінулымі гадамі ў гэтым у дні кітайскага нацыянальнага свята ў краіне не абмежаваліся простым ростам колькасці пакупак і ажыўленнем сектара паслуг - у плюсе апынуліся ўсе віды спажывання, як у структурным, так і ў мадэльным плане. Калі раней падарожжа кітайцаў апісваліся формулай «спяць, пакуль едуць + фатаграфуюцца ля славутасцяў», то зараз святочнае баўленне часу стала куды больш шматгранным і насычаным: ад рознага роду тэматычнага турызму да спецыяльных сямейных тургруп. Калі раней кітайцы аддавалі перавагу дэлікатэсам і ўсялякім рэдкасцям, то цяпер не шкадуюць грошай на новы вопыт і набыццё новых ведаў. Яшчэ нядаўна грамадзяне КНР, адпраўляючыся ў далёкія падарожжы, абавязкова бралі з сабой наяўныя; цяпер у хаду мабільныя плацяжы. Адным словам, кітайцы ўвайшлі ў новы перыяд павышэння ўзроўню спажывання, характэрнымі рысамі якога з'яўляюцца якасць, новыя выпрабаванні і індывідуальнасць прапаноў турыстычнага рынку.

Дадзеныя буйных кітайскіх камерцыйных гандлёвых платформаў паказваюць, што ў мінулыя дні нацыянальнага свята таварнае спажыванне ў краіне апынулася на больш высокім узроўні, чым годам раней, адзначаны яркі вектар на інтэлектуалізацыю і індывідуальнасць. Працягваюць карыстацца вялікім попытам шырокафарматныя тэлевізары, пральныя машыны з функцыяй сушэння; аб'ём продажаў мабільных электронных перакладчыкаў, робатаў-пыласосаў, робататэхнікі для школьнікаў вырас на 300% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Вялізныя чэргі ў музеі, навукова-тэхнічныя цэнтры, галерэі мастацтваў, бібліятэкі і кінатэатры ў розных кутках краіны сведчаць аб тым, што кітайцы пераходзяць ад таварнага спажывання да культурнага, які аб'яўляецца новым напрамкам высакаякаснага развіцця кітайскай эканомікі.

Сусветны банк напярэдадні апублікаваў «Кітайскі эканамічны бюлетэнь». Яго аўтары адзначаюць, што эканоміка краіны па-ранейшаму мае магутную тэндэнцыю развіцця. Сусветна вядомая індэксная кампанія «FTSE Russell» нядаўна абвясціла, што ў чэрвені наступнага года яна пачне ўключаць кітайскія акцыі класа «A» ў свой індэкс рынкаў, якія развіваюцца. Гэта паказвае, што міжнародныя інвестары маюць доўгатэрміновую ўпэўненасць у кітайскай эканоміцы ў кантэксце цяперашніх гандлёвых адносін паміж Кітаем і ЗША.

У будучыні Кітай атрымае больш пазітыўных фактараў. З 1 лістапада Пекін знізіць падаткі на 1585 падатковых пунктаў, якія ахопліваюць вытворчасць і многія тавары, неабходныя для жыцця людзей. А з 5 па 10 лістапада гэтага года ў Шанхаі пройдзе 1-я Кітайскі міжнародны кірмаш імпартных тавараў (China International Import Expo). Чакаецца, што ўдзел прымуць больш за 150 тысяч айчынных і замежных пакупнікоў са 130 краін і рэгіёнаў. У той жа час у Кітаі рыхтуецца новы план урада па скарачэнні падаткаў.

Гэта, несумненна, адкрые для кітайцаў новую прастору для лепшага жыцця, а таксама прыўнясе новы імпульс у якаснае развіццё эканомікі КНР. Вялікі рынак з амаль 1,4 мільярда насельніцтва і 400 мільёнамі чалавек з сярэднім прыбыткам - памылка больш чым малаверагодная.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040