Кітай і Сінгапур павіншавалі адзін аднаго з 15-годдзем устанаўлення адносін стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і АСЕАН
  2018-10-09 09:17:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і прэм'ер-міністр Сінгапура Лі Сянь Лун абмяняліся віншавальнымі тэлеграмамі з нагоды 15-гадовай гадавіны ўстанаўлення адносін стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і АСЕАН.

Лі Кэцян у тэлеграме нагадаў, што ў 2003 годзе Кітай першым далучыўся да Дамовы аб дружбе і супрацоўніцтве ў Паўднёва-Усходняй Азіі і стаў першай дзяржавай, што заключыла з АСЕАН адносіны стратэгічнага партнёрства. Праз 15 гадоў дзякуючы сумесным намаганням КНР і АСЕАН двухбаковыя адносіны захоўваюць тэндэнцыю здаровага і стабільнага развіцця, пастаянна мацнее ўзаемны палітычны давер, гандлёва-эканамічныя сувязі з кожным днём становяцца больш цеснымі, узаемавыгаднае супрацоўніцтва прыносіць багатыя плады, гуманітарныя кантакты актыўныя як ніколі. Развіццё адносін паміж Кітаем і АСЕАН прыносіць рэальную карысць двум мільярдам чалавек, спрыяючы міру, стабільнасці і росквіту рэгіёна. Кітай з самага пачатку лічыў АСЕАН адным з прыярытэтных напрамкаў дыпламатычных адносін з сумежнымі краінамі. Кітай жадае быць добрым партнёрам АСЕАН у такіх пытаннях, як калектыўнае развіццё і будаўніцтва міру, раскрыццё агульнага выйгрышу і асваенне інавацый, памяркоўнасць і ўзаемнае навучанне. Кітай жадае наладжваць адносіны стратэгічнага партнёрства яшчэ больш высокага ўзроўню, будаваць згуртаваную супольнасць адзінага лёсу, ствараць бліскучую будучыню двухбаковых адносін.

У тэлеграме Лі Сянь Луна адзначаецца, што адносіны стратэгічнага партнёрства паміж АСЕАН і КНР – моцныя, прагматычныя і ўзаемавыгадныя. На працягу 15 гадоў супрацоўніцтва, якое абапіраецца на бяспеку, эканоміку і гандаль, грамадства і культуру, бесперапынна расце. АСЕАН і Кітай імкнуцца павысіць узровень транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці, узмацняюць спалучэнне Агульнага плана развіцця транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці АСЕАН да 2025 года з кітайскай ініцыятывай "Пояс і шлях". Лі Сянь Лун выказаў спадзяванне, што на 21-й сустрэчы лідараў Кітая і АСЕАН будзе ўвалены дакумент аб адносінах стратэгічнага партнёрства АСЕАН і КНР да 2030 года і вызначаны стратэгічны вектар развіцця двухбаковых адносін.

Сінгапур -- дзеючая краіна-старшыня Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040