Член Дзяржсавета КНР Ван І сустрэўся з дзяржсакратаром ЗША М. Пампея
  2018-10-09 10:02:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета КНР і міністр замежных спраў Ван І ў панядзелак у Пекіне правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром ЗША Майклам Пампея. Бакі правялі паглыблены абмен думкамі па кітайска-амерыканскіх адносінах.

Падчас сустрэчы Ван І адзначыў, што сёлета спаўняецца 40-ая гадавіна з моманту апублікавання Кітайска-амерыканскага камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін. За гэтыя сорак гадоў і ў Кітаі, і ў Злучаных Штатах адбыліся значныя змены. Абедзве краіны атрымалі велізарную карысць з кантактаў паміж імі. 40-гадовая гісторыя развіцця кітайска-амерыканскіх адносін паказвае, што пры супрацоўніцтве абедзве краіны атрымліваюць выгаду, пры варожасці ж абедзве краіны пакутуюць, супрацоўніцтва з'яўляецца адзіным правільным выбарам для дзвюх краін.

У цяперашні час кітайска-амерыканскія адносіны знаходзяцца на ключавым этапе. Кітай працягне прытрымлівацца мірнага развіцця, бесперапыннага паглыблення рэформаў і пашырэння адкрытасці, сказаў Ван І.

Ён заклікаў амерыканскі бок правільна ставіцца і разумець накірунак развіцця Кітая, спыніць неабгрунтаваныя абвінавачванні ў дачыненні да кітайскага боку, спыніць памылковыя дзеянні, якія прычыняюць шкоду карэнным інтарэсам Кітая, ісці насустрач кітайскаму боку, моцна ўтрымліваць і прытрымлівацца правільнага напрамку развіцця двухбаковых адносін.

Кітайскі бок цвёрда імкнецца да развіцця спрыяльных адносін з амерыканскім бокам, разам з гэтым будзе рашуча адстойваць свой суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы ў галіне развіцця, дадаў Ван І.

Ван І растлумачыў прынцыповую пазіцыю кітайскага боку па гандлёвых непаразуменнях паміж Кітаем і ЗША, пытаннях вакол Тайваня і Паўднёва-Кітайскага мора.

Як ён падкрэсліў, гандлёвая вайна не дапамагае ўрэгуляваць праблему, кітайскі бок мае намер урэгуляваць праблему з амерыканскім бокам шляхам перамоваў, якія павінны сур'ёзна праводзіцца на аснове роўнасці і добрасумленнасці. Кітай паважае выбар, зроблены ўсімі краінамі ў адпаведнасці са сваімі рэаліямі, і ніколі не ўмешваецца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў.

Кітайскі бок заклікае амерыканскі бок строга выконваць прынцып адзінага Кітая і тры кітайска-амерыканскіх сумесных камюніке, спыніць афіцыйныя кантакты і ваенныя сувязі з Тайванем, спыніць продаж зброі Тайваню, спыніць неапраўданае ўмяшальніцтва ў справы тых дзяржаў, якія ўсталявалі або маюць намер усталяваць дыпламатычныя адносіны з КНР, па-сапраўднаму ўтаймаваць і абмежаваць развіццё сіл, якія прэтэндуюць на "незалежнасць Тайваня", практычнымі дзеяннямі абараняць кітайска-амерыканскія адносіны, мір і стабільнасць у раёне Тайваньскага праліва.

М. Пампея сказаў, што ў Злучаных Штатаў і КНР існуюць рознагалоссі па многіх пытаннях, але ЗША не выступаюць супраць развіцця Кітая, не маюць намеру блакаваць Кітай, не праводзяць палітыку, накіраваную на ўсебаковае стрымліванне Кітая. ЗША і КНР у якасці двух найбуйнейшых у свеце эканамічных суб'ектаў і самых магутных краін нясуць важную адказнасць за забеспячэнне міру і росквіту на планеце. Абодва бакі павінны ўмацаваць кантакты, узаемны давер і заснаванае на правілах узаемадзеянне.

Амерыканскі бок прытрымліваецца палітыкі аднаго Кітая і спадзяецца на далейшае ўмацаванне кантактаў і супрацоўніцтва з кітайскім бокам у важных міжнародных і рэгіянальных пытаннях, адзначыў ён.

М. Пампея праінфармаваў аб сваім візіце ў КНДР і выказаў, што амерыканскі бок ухваляе пазіцыю Кітая адносна праблемы Карэйскага паўвострава і намаганні, прыкладзеныя Кітаем для дэнуклеарызацыі паўвострава, мае намер працягваць умацаванне супрацоўніцтва з кітайскім бокам.

Ван І азнаёміў госця з намаганнямі кітайскага боку па дасягненні дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава і захаванні міру і стабільнасці на паўвостраве, і падкрэсліў, што пазіцыя кітайскага боку - выразная і нязменная. Амерыканскі бок павінны надаваць павышаную ўвагу справядлівым патрабаванням КНДР у галіне бяспекі і развіцця і дасць актыўны водгук на гэта.

Кітайскі бок падтрымлівае прамы дыялог паміж ЗША і КНДР і мае намер працягваць адыгрываць сваю асаблівую і істотную ролю на аснове ўзаемапавагі і ўзаемнага ўліку заклапочанасцей, адзначыў Ван І.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040