На выканаўчай нарадзе Дзяржсавета абмяркоўвалася пакрыццё экспартных пошлін і мадэрнізацыя трушчоб
  2018-10-09 15:20:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сёння правёў чарговую выканаўчую нараду Дзяржсавета, на якой былі зацверджаны меры па ўдасканаленні палітыкі кампенсацыі экспартных пошлін і паскарэнні гэтага працэсу, каб паменшыць нагрузку на прадпрыемствы і падтрымаць стабільны рост знешняга гандлю. Адначасова былі дадзены распараджэнні па стымуляванні мадэрнізацыі трушчоб, далейшым паляпшэнні жыллёвых умоў насельніцтва.

Удзельнікі нарады прынялі рашэнне з 1 лістапада 2018 года ў адпаведнасці з прынцыпамі структурнай рэформы і на падставе агульнапрынятай міжнароднай практыкі падняць дзейсныя стаўкі кампенсацыі экспартных пошлін з 15% да 16%, з 9% да 10% і часткова да 13%, з 5% да 6% і часткова да 10%. У дачыненні да прадукцыі з высокім узроўнем энергаспажывання і забруджвання, а таксама прадукцыі, якая падпадае пад скарачэнне вытворчых магутнасцей, стаўкі кампенсацыі экспартных пошлін застаюцца без змен.

У мэтах паскарэння працэсу на нарадзе было вырашана спрасціць працэдуры і скараціць час кампенсацыі пошлін для прадпрыемстваў-экспарцёраў з высокім крэдытным рэйтынгам і станоўчай падатковай гісторыяй, а таксама ўсяляк заахвочваць беспапяровую падачу дэкларацый аб кампенсацыі пошлін, павышаць эфектыўнасць праверкі і дамагчыся да канца бягучага года скарачэння сярэдняга часу афармлення неабходных працэдур з 13 да 10 працоўных дзён.

Нарада пастанавіла, што неабходна ў адпаведнасці з новым трохгадовым планам мадэрнізацыі трушчоб садзейнічаць паскарэнню работ, пашыраць будаўніцтва спадарожнай інфраструктуры, рабіць больш жорсткім кантроль за якасцю і бяспекай будаўніцтва, гарантаваць справядлівае размеркаванне, забяспечваць своечасовае выкананне пастаўленых на бягучы год задач па мадэрнізацыі трушчоб. Строга выконваць рамкі і крытэрыі мадэрнізацыі трушчоб, аддаючы прыярытэт мадэрнізацыі брудным і няякасным старым кварталам забудовы ў старых гарадскіх раёнах, а таксама ў раёнах дзяржаўнага прамысловай і горнай вытворчасці. Паўсюдна вызначыць на навуковай аснове задачы па мадэрнізацыі трушчоб на 2019 год. Не зніжаючы ўзроўню субсідый за кошт фінансавання з цэнтра, неабходна паслядоўна нарошчваць выпуск спецыяльных аблігацый мясцовымі адміністрацыямі на мэты мадэрнізацыі трушчоб. Неабходна паскорыць распрацоўку і рэалізацыю палітыкі фінансавай падтрымкі новых праектаў мадэрнізацыі трушчоб, гарантаваць у плане павелічэння карысных плошчаў адвядзенне участкаў пад мадэрнізацыю трушчоб, выкарыстоўваць метады зносу старога і ўзвядзення новага, рэканструкцыі і пашырэння, будаўніцтва на старым падмурку, каб даць магчымасць як мага большай колькасці людзей, якія адчуваюць з жыллём, хутчэй засяліцца ў новыя дамы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040