Кітай правядзе кампанію па барацьбе з ухіленнем ад выплаты падаткаў у кіна- і тэлеіндустрыі
  2018-10-09 16:16:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай прыняў рашэнне правесці спецыяльную кампанію, каб навесці парадак з выплатай падаткаў у кіна- і тэлеіндустрыі, садзейнічаючы такім чынам яе здароваму развіццю. Пра гэта заявіла Галоўнае дзяржаўнае падатковае ўпраўленне КНР.

Упраўленне запатрабавала ад падатковых ведамстваў розных узроўняў праінфармаваць занятыя ў індустрыі фірмы, а таксама адпаведныя асобы з празмерна высокімі ганарарамі аб тым, што ім неабходна праверыць свае падатковыя плацяжы за перыяд з 10 кастрычніка 2016 года. У прыватнасці, кампаніяй будуць закрануты прадпрыемствы, якія выпускаюць кіна- і тэлевізійную прадукцыю, акцёрскія агенцтвы. Той, хто даплоціць свае падаткі да 31 снежня, будзе вызвалены ад адміністрацыйнага пакарання і штрафаў, гаворыцца ў паведамленні. Пасля гэтага, у пачатку 2019 года, падатковыя органы пачнуць праверку на законапаслухмянасць адпаведных кампаній і асоб.

Падатковая кампанія таксама накіравана на выяўленне парушэнняў і нядобрасумленнага выканання службовых абавязкаў службовымі асобамі з падатковых органаў.

З-за нядаўняга гучнага скандалу з вядомай актрысай Фань Бінбін, абвінавачанай ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у велізарным памеры, падатковае ўпраўленне горада Усі (правінцыя Цзянсу) падпала пад жорсткую крытыку і было заклікана выправіць памылкі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040