МЗС КНР распавяло аб удзеле Лі Кэцяна ў 12-м саміце Форуму "Азія-Еўропа"
  2018-10-10 09:26:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

МЗС КНР сёння правяло прэс-брыфінг для кітайскіх і замежных СМІ па пытанні ўдзелу прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна ў 12-м саміце Форуму "Азія-Еўропа".

Памочнік міністра замежных спраў КНР Чжан Цзюнь сказаў, што гэта пасяджэнне дапаможа ўмацаваць згуртаванасць і паглыбіць супрацоўніцтва, рашуча абараніць міжнародны парадак, уносіць уклад у справу міру, развіцця і стабільнасці ў свеце. Пасяджэнне пройдзе пад дэвізам "Еўропа і Азія: глабальныя партнёры супрацьстаяць глабальным выклікам". Лі Кэцян правядзе абмен меркаваннямі з кіраўнікамі розных краін і выступіць на пасяджэнні з прамовай, у якой раскажа аб практычным значэнні ўзмацнення еўрапейска-азіяцкіх партнёрскіх адносін і процідзеянні агульным выклікам у новых умовах.

Кітай мае намер сумесна з краінамі-удзельніцамі садзейнічаць паспяховаму правядзенню саміту, унесці новы ўклад і надаць новы імпульс развіццю супрацоўніцтва паміж Азіяй і Еўропай. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040