Кітай заклікае ЗША спыніць выказванні і дзеянні, якія наносяць шкоду кітайска-амерыканскім адносінам
  2018-10-10 10:54:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі бок у аўторак заклікаў ЗША спыніць неабгрунтаваны паклёп і абвінавачванні ў дачыненні да Кітая і адмовіцца ад выказванняў і дзеянняў, якія наносяць шкоду кітайска-амерыканскім адносінам.

Аб гэтым сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан у аўторак на чарговай прэс-канферэнцыі, адказваючы на просьбу пракаментаваць нядаўнія выказванні амерыканскага кіраўніка, якія вінавацяць Кітай ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы і выбары ЗША.

З самага пачатку Кітай даў зразумець, што не будзе прымаць неабгрунтаваныя абвінавачванні, сказаў Лу Кан. Кітай заўсёды прыхільнік прынцыпу неўмяшання ва ўнутраныя справы і не зацікаўлены ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы і выбары ЗША, дадаў ён.

Падчас праведзенай 8 кастрычніка ў Пекіне сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Майклам Пампея член Дзяржсавета, міністр замежных спраў КНР Ван І адзначыў, што ў Кітая з гэтай нагоды сумленне чыстае, паведаміў Лу Кан.

Што тычыцца заявы амерыканскага боку аб тым, што павышэнне Кітаем мытных тарыфаў было накіравана на тое, каб паўплываць на выбары ЗША, Лу Кан адзначыў, што краіна была вымушаная зрабіць гэты крок у якасці справядлівага адказу, неабходнага для абароны Кітая ад кітайска-амерыканскіх гандлёвых трэнняў , якія ЗША справакавалі ў аднабаковым парадку.

"Няма пераможцы ў гандлёвай вайне", - сказаў Лу Кан, дадаўшы, што паколькі ЗША падымаюць мытныя пошліны на ўсё больш і больш тавараў з Кітая, усё больш і больш амерыканскіх галін і рэгіёнаў непазбежна будуць закрануты захадамі ў адказ Кітая. "Гэта не мае ніякага дачынення да таго, якія палітычныя партыі яны падтрымліваюць".

У адказ на выказванні аб тым, што кітайскія СМІ маюць намер "умешвацца" ва ўнутраныя справы ЗША шляхам куплі платных палос у мясцовых газетах, Лу Кан заявіў, што гэты крок з'яўляецца нармальным дзелавым супрацоўніцтвам і не парушае амерыканскія законы і правілы.

Кітайскі дыпламат сказаў, што зусім "беспадстаўна і надумана" тлумачыць такое супрацоўніцтва як "спробы ўмяшацца ў выбары ў ЗША", што нават многія члены розных грамадскіх колаў ЗША, уключаючы СМІ, схільныя разглядаць такія выказванні як недарэчныя або абсурдныя.

Міжнароднай супольнасці ўжо даўно ясна, якая краіна, у рэшце рэшт, з усялякай нагоды ўмешваецца ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў, сказаў дыпламат.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040