Шэсць чалавек загінулі, яшчэ 14 пацярпелі пры выбуху на металургічным заводзе ў Індыі
  2018-10-10 15:25:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па меншай меры 6 чалавек загінулі, і яшчэ 14 атрымалі траўмы ў аўторак з-за выбуху, які адбыўся на металургічным заводзе ў цэнтральным штаце Чхаттысгарх у Індыі. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады.

Інцыдэнт адбыўся на дзяржаўным металургічным заводзе ў горадзе Бхілаі, прыкладна ў 30 км ад адміністрацыйнага цэнтра штата Райпура.

Паведамляецца, выбухнуў газаправод. Выявілі шэсць цел загінуўшых. Усе пацярпелыя былі дастаўлены ў бліжэйшы шпіталь.

На месцы здарэння працуюць брыгада хуткай дапамогі і паліцэйскія. Прычына выбуху высвятляецца.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040