Ураган "Майкл" узмацніўся да 2-й катэгорыі, на паўднёвым усходзе ЗША ўведзена надзвычайнае становішча
  2018-10-10 16:01:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ураган "Майкл" пасля ўваходу ў Мексіканскі заліў дасягнуў 2-й катэгорыі небяспекі. Згодна з прагнозам, у сераду ён узмоцніцца да 3-й катэгорыі і абрынецца на амерыканскі штат Фларыда. У многіх раёнах на паўднёвым усходзе ЗША абвешчана надзвычайнае становішча.

Як паведаміў Нацыянальны цэнтр па папярэджанні аб ураганах ЗША, па стане на 10 гадзін раніцы 9 кастрычніка па часе ўсходняга ўзбярэжжа ЗША максімальная хуткасць ветру дасягнула 175 км/г. У сапраўдны момант "Майкл" знаходзіцца прыкладна за 580 км на поўдзень ад амерыканскага горада Панама-Сіці і рухаецца ў паўночным кірунку з хуткасцю 19 км/г.

Чакаецца, што "Майкл" у сераду абрынецца на Фларыду і пачне прасоўвацца ў паўночна-ўсходнім кірунку, пры гэтым хуткасць ветру будзе змяншацца. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040