Першая партыя гуманітарнай дапамогі ад кітайскага ўрада прыбыла ў Інданэзію
  2018-10-10 16:08:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Першая партыя гуманітарнай дапамогі, накіраваная урадам Кітая ў пацярпелую ад разбуральнага землятрусу і цунамі правінцыю Цэнтральны Сулавесі Інданэзіі, прыбыла сёння днём у аэрапорт горада Балікпапан.

Магутны землятрус і цунамі адбыліся ў інданэзійскай правінцыі Цэнтральны Сулавесі 28 верасня. Стыхійнае бедства пацягнула за сабой мноства ахвяр і нанесла значны матэрыяльны ўрон. У адказ на патрэбы інданезійскага боку кітайскі ўрад вырашыў накіраваць у зону бедства палаткі, водаачышчальнікі, фарсункі, генератары і іншую матэрыяльную дапамогу. Яны будуць дастаўлены ў Інданэзію некалькімі партыямі чартарнымі авіярэйсамі.

Па стане на 9 кастрычніка колькасць ахвяр землятрусу і цунамі ў Цэнтральным Сулавесі склала 2010 чалавек, амаль 83 тыс. жыхароў былі эвакуіраваны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040