Лі Кэцян сустрэўся са старшынёй савета дырэктараў BMW Х. Кругерам
  2018-10-11 09:05:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у сераду ў першай палове дня сустрэўся са старшынёй савета дырэктараў аўтаканцэрна BMW Харальдам Кругерам.

Лі Кэцян адзначыў, што паглыбленне прагматычнага супрацоўніцтва паміж Кітаем і Германіяй адпавядае агульным інтарэсам двух бакоў. Найноўшы праект супрацоўніцтва з BMW будзе ў хуткім часе рэалізаваны ў горадзе Шэньян, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Ляанін. Гэта дазволіць кампаніі стаць першай, што атрымае выгоду ад змякчэння Кітаем абмежаванняў на долю ўдзелу замежных інвестараў у капітале прадпрыемстваў аўтамабільнай прамысловасці краіны.

"Гэта сведчыць пра тое, што Кітай змог сапраўды ажыццявіць новыя меры па павышэнні адкрытасці знешняму свету", - падкрэсліў ён.

Лі Кэцян адзначыў, што Кітай працягне ўзмацняць працу па развіцці адносін з навакольным светам і павышаць узровень адкрытасці. "Мы вітаем прадпрыемствы ўсіх краін, у тым ліку Германіі, павялічваць інвестыцыі ў Кітай у мэтах дасягнення сумеснага развіцця і ўзаемнага выйгрышу", - канстатаваў ён.

Х. Кругер, у сваю чаргу адзначыў, што кампанія BMW шануе інвестыцыйныя магчымасці, якія мае Кітай, і гатова працягнуць пашыраць супрацоўніцтва з ім.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040