Лі Кэцян сустрэўся з японскімі удзельнікамі 4-га раунда дыялогу прадпрымальнікаў і былых высокапастаўленых асоб Кітая і Японіі
  2018-10-11 09:52:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у першай палове дня серады правёў сустрэчу і гутарку з японскай дэлегацыяй, якая ўдзельнічае ў 4-м раўндзе дыялогу прадпрымальнікаў і былых высокапастаўленых асоб Кітая і Японіі.

Лі Кэцян нагадаў, што сёлета спаўняецца 40 гадоў з моманту заключэння Кітайска-японскага дагавора аб міры і дружбе. Дзякуючы сумесным намаганням абодвух бакоў умацавалася тэндэнцыя паляпшэння і развіцця адносін паміж краінамі. Лі Кэцян выказаў спадзяванне, што бакі працягнуць строга выконваць прынцыпы чатырох кітайска-японскіх палітычных дакументаў і, абапіраючыся на гістарычныя ўрокі і погляд на будучыню, будуць прасоўвацца насустрач адно аднаму, каб спрыяць стабільнаму і доўгатэрміноваму развіццю двухбаковых адносін.

Лі Кэцян падкрэсліў, што Кітай і Японія з'яўляюцца аднымі з галоўных эканомік свету, і паглыбленне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж імі ідзе на карысць не толькі ім самім, але і развіццю глабальнай эканомікі і гандлю. Прэм'ер Дзяржсавета выказаў спадзяванне на тое, што бакі будуць выкарыстоўваць перавагі эканамічнай ўзаемадапаўняльнасці, пашыраць супрацоўніцтва ў сферах гандлю і інвестыцый, фінансаў, інавацый і высокіх тэхналогій, разам асвойваць рынкі трэціх краін, абараняць сістэму мультылатэралізму і свабоднага гандлю.

Паводле яго слоў, Кітай працягне пашыраць эканамічную адкрытасць і запрашае японскіх прадпрымальнікаў больш энергічна інвеставаць у кітайскую эканоміку, гуляць і далей актыўную ролю ў стымуляванні кітайска-японскіх сувязей і супрацоўніцтва, прасоўваць здаровае і стабільнае развіццё кітайска-японскіх адносін, разам будаваць доўгачасовы росквіт дзвюх краін .

каменціраваць
Сі Цзіньпін сустрэўся з прэзідэнтам РФ У.Пуціным
фотаздымкі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040