Канцылярыя Дзяржсавета КНР па справах Тайваня выказалася з нагоды прамовы кіраўніка тайваньскай адміністрацыі
  2018-10-11 14:26:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Каментуючы "Прамову ад 10 кастрычніка" кіраўніка адміністрацыі Тайваня ў той яе частцы, якая тычыцца адносін паміж двума берагамі Тайваньскага праліва, прадстаўнік канцылярыі Дзяржсавета КНР па справах Тайваня Ма Сяагуан сёння заявіў, што прамова кіраўніка тайваньскай адміністрацыі мае шмат супрацьпастаўленняў вострава мацерыковай частцы Кітая, выяўляе падступныя імкненні да стрымлівання мацерыковай часткі, ідзе поруч з антыкітайскімі сіламі на Захадзе. Падобнае напоўненае наўмыснымі правакацыямі выступленне яшчэ раз пераконвае, што кіраўніцтва Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі -- завадатар канфліктаў паміж двума берагамі, парушальнік міру і стабільнасці ў раёне Тайваньскага праліва; яно можа толькі пагаршаць міжберагавыя адносіны і завесці Тайвань у небяспечную сітуацыю.

Ма Сяагуан падкрэсліў, што мацерыковая частка і Тайвань належаць аднаму Кітаю, Тайвань -- частка Кітая. Гэты юрыдычны факт не можа змяніць ніводная сіла. Любыя раскольніцкія задумы і дзеянні, якія абапіраюцца на замежную падтрымку і накіраваныя на нагнятанне супрацьстаяння, на разрыў міжберагавых адносін, а таксама на змяненне статусу Тайваня, могуць толькі наклікаць ганьбу на іх ініцыятараў і не будуць мець ніякага поспеху. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040