Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян прыбыў у Душанбэ для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў ШАС
  2018-10-12 08:56:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у чацвер прыбыў у Душанбэ з афіцыйным візітам і для ўдзелу ў 17-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Падчас афіцыйнага візіту ў Таджыкістан Лі Кэцян сустрэнецца з прэзідэнтам краіны Э.Рахмонам, правядзе перамовы з прэм'ер-міністрам К.Расулзады і сумесна з ім правядзе сустрэчу з журналістамі. Кітайскі прэм'ер таксама будзе прысутнічаць на цырымоніі падпісання дакументаў і запуску праектаў супрацоўніцтва.

Падчас удзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў-членаў ШАС Лі Кэцян абмяняецца меркаваннямі з лідарамі ШАС па распрацоўцы планаў будучага практычнага супрацоўніцтва ў рамках арганізацыі. Кітайскі прэм'ер таксама будзе прысутнічаць на цырымоніі падпісання дакументаў аб супрацоўніцтве і правядзе двухбаковыя перамовы з лідарамі адпаведных дзяржаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040