Меры ў адказ Кітая не накіраваны на ўмяшанне ва ўнутраныя справы ЗША - Міністэрства камерцыі КНР
  2018-10-12 10:21:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Контрмеры, прынятыя Кітаем у адказ на ўвядзенне ЗША мытных тарыфаў, накіраваны на абарону інтарэсаў Кітая і сістэмы шматбаковага гандлю і не маюць на мэце ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы ЗША. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі Кітая Гаа Фэн.

Гэта заява была зроблена ў адказ на заўвагу аб тым, што контрмеры, што прымаюцца Кітаем, дзеля ўмяшання ў амерыканскую ўнутраную палітыку.

"Наш першапачатковы намер падтрымліваць здаровае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін не змяніўся, але не зменіцца і рашучасць абараніць свае законныя правы і інтарэсы", - адзначыў Гао Фэн.

Адказваючы на абвінавачванні ЗША ў тым, што Кітай спрабуе ўплываць на буйны амерыканскі бізнес шляхам пагроз, Гао Фэн заявіў, што ў Кітаі заўсёды рады кампаніям і прадпрымальнікам з ЗША, і выказаў спадзяванне, што яны самі змогуць меркаваць пра гэта.

"Наколькі нам вядома, усё ж ёсць нямала лідараў дзелавых колаў у ЗША, хто не ўхваляе меры па ўвядзенні дадатковых мытных пошлін на кітайскія тавары", - адзначыў Гаа Фэн.

Ён заявіў, што "траўля і наймоцны ціск" з боку ЗША будуць марныя, і эскалацыя гандлёвага канфлікту не дапаможа ўрэгуляваць рознагалоссі.

"Паміж Кітаем і ЗША - найбуйнейшымі эканомікамі свету - вядома ж, заўсёды будзе пэўнае суперніцтва", - адзначыў Гаа Фэн. "Ёсць надзея, што ЗША змогуць правільна ацаніць сітуацыю і паспрабуюць прыйсці да вырашэння двухбаковых эканамічных і гандлёвых спрэчак шляхам дыялогу і кансультацый, заснаваных на прынцыпах роўнасці, добрасумленнасці і ўзаемнай павагі".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040