Ураган "Майкл" забраў жыцці сямі чалавек на паўднёвым усходзе ЗША
  2018-10-12 16:52:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ураган "Майкл" чацвёртай катэгорыі ў сераду дасягнуў амерыканскага штата Фларыда, затым аслабеў да трапічнага шторму і рушыў на іншыя паўднёва-ўсходнія штаты. Па стане на чацвер "Майкл" забраў жыцці сямі чалавек, разбурыў больш за тысячу дамоў і пакінуў без электрычнасці каля за 1,1 млн сем'яў і прадпрыемстваў.

Паводле даных амерыканскіх СМІ, "Майкл", чыя максімальная ўстойлівая хуткасць ветру дасягала 249 км/г, стаў трэцім па магутнасці ўраганам у ЗША і самым моцным у кастрычніку. Больш за ўсё пацярпела Фларыда, таксама ўдар стыхіі адчулі на сабе Джорджыя, Алабама, Паўднёвая Караліна, Паўночная Караліна і Вірджынія.

Газета "USA Today" паведаміла, што ў выніку бедства загінулі сем чалавек, пяцёра з якіх жылі ў Фларыдзе, 11-гадовы хлопчык памёр у Джорджыі з-за падзення дрэва на яго дом, а ў Паўночнай Караліне мужчына стаў ахвярай ДТЗ, якое адбылося з-за ўрагану.

"Майкл" -- другі за месяц ураган, які абваліўся на ЗША. У сярэдзіне верасня штаты Паўночная і Паўднёвая Караліна падвергліся ўдару ўрагану першай катэгорыі "Флорэнс"; тады загінуў 51 чалавек. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040