ВПС Ізраіля прыпынілі палёты самалётаў F-35
  2018-10-12 16:54:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасля крушэння амерыканскага самалёта-невідзімкі F-35B ВПС Ізраіля вырашылі прыпыніць палёты ўсіх F-35. Пра гэта заявіў у чацвер камандуючы ВПС Амікам Норкін.

Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што інцыдэнт адбыўся з мадэллю, якая не выкарыстоўваецца ВПС Ізраіля, і ў ізраільскіх самалётаў не было знойдзена ніякіх няспраўнасцяў, ваенныя ўсё ж вырашылі прыняць меры засцярогі і правесці дадатковую праверку ўсіх F-35.

У заяве гаворыцца, што для інспекцыі спатрэбіцца некалькі дзён, пасля чаго знішчальнікі вернуцца да аператыўнай дзейнасці. Калі з'явіцца неабходнасці ў баявым выкарыстанні F-35 да заканчэння праверкі, то самалёты гатовыя да гэтага.

Вынікі расследавання прычын крушэння амерыканскага знішчальніка F-35В паказалі, што няспраўнасць ўзнікла ў паліваправодзе рухавіка.

Амерыканскі F-35B разбіўся 28 верасня ў штаце Паўднёвая Караліна. Лётчыку ўдалося шчасліва катапультавацца. Гэта першы выпадак падобнага крушэння самалётаў сямейства F-35.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040