Лі Кэцян прыбыў у Амстэрдам з афіцыйным візітам
  2018-10-15 09:01:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні прэм'ер-міністра Нідэрландаў Марка Рутэ прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян прыбыў у Амстэрдаме і пачаў афіцыйны візіт у Нідэрланды.

Лі Кэцян заявіў, што Нідэрланды з'яўляюцца адной з першых краін Захаду, якая раней за іншых устанавілі з новым Кітаем дыпадносіны. Кітай і Нідэрланды -- найбуйнейшыя гандлёвыя краіны і важныя партнёры ў супрацоўніцтве. "Я спадзяюся, што гэты візіт дапаможа ўзмацніць міждзяржаўны палітычны давер, вывучыць пытанні паглыблення і пашырэння ўсебаковага супрацоўніцтва, дасягнуць дамоўленасцей па падтрымцы эканамічнай глабалізацыі, садзейнічання свабодзе і спрашчэнні гандлю і інвестыцый, стане рухавіком развіцця кітайска-нідэрландскіх і кітайска-еўрапейскіх адносін і супрацоўніцтва, што прынясе яшчэ больш карысці народам дзвюх краін.

За час візіту Лі Кэцян правядзе перамовы, сумесную прэс-канферэнцыю з М.Рутэ. Яны таксама стануць сведкамі падпісання шэрагу дакументаў па супрацоўніцтве. Кітайскі прэм'ер таксама сустрэнецца з каралём Нідэрландаў, спікерамі абедзвюх палат парламента, а таксама прыме ўдзел у гандлёва-эканамічным форуме Кітая і Нідэрландаў, дзе выступіць з прамовай. Лі Кэцян наведае выставу высокіх тэхналогій Нідэрландаў і правядзе сустрэчу з нідэрландскімі прадпрымальнікамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040