Колькасць ахвяр двух выбухаў у Самалі дасягнула 22 чалавек
  2018-10-15 10:11:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле інфармацыі, што паступіла з Магадзіша інфармацыі, ахвярамі двух выбухаў у горадзе Байдоа на паўднёвым захадзе Самалі сталі як мінімум 22 чалавекі, больш за 30 атрымалі раненні. Пра гэта паведаміў журналістам губернатар рэгіёну Бай Алі Вардхэрэ Даёў.

Паводле яго слоў, пацярпелыя былі дастаўлены ў мясцовы шпіталь, некалькіх цяжкапараненых адправілі на лячэнне ў сталіцу краіны Магадзіша.

Міністр інфармацыі Паўднёва-Заходняга Самалі Угаас Хасан Абдзі заявіў кар. Сіньхуа, што, па папярэдніх дадзеных, выбухі здзейснілі двое смяротнікаў з групоўкі "Аш-Шабаб", тэракты былі накіраваны супраць мірных жыхароў і ваенных. Ён адзначыў, што колькасць загінуўшых можа ўзрасці.

Нагадаем, што ў суботу ў Байдоа смяротнік падарваў сябе ў рэстаране, а праз некалькі хвілін такой жа атацы падвергнуўся гатэль у цэнтры горада.

Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе групоўка "Аш-Шабаб", звязаная з "Аль-Каідай".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040