Саудаўская Аравія заявіла, што не баіцца знешніх пагроз у сувязі са справай журналіста Дж.Хашкаджы
  2018-10-15 11:05:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад Саудаўскай Аравіі заявіў, што не баіцца розных знешніх пагроз у сувязі са знікненнем у Турцыі саудаўскага журналіста Джамаля Хашкаджы.

Нацыянальнае інфармагенцтва Саудаўскай Аравіі са спасылкай на афіцыйныя крыніцы краіны паведаміла, што ўрад Саудаўскай Аравіі ў чарговы раз заявіў, што не баіцца спробаў пагроз і дыверсій, і не важна, ці будуць гэтыя пагрозы ў форме эканамічных санкцый, палітычнага ціску ці далейшых безгрунтоўных абвінавачванняў.

Крыніца таксама паведаміла, што, калі Саудаўская Аравія сутыкнецца з якім-небудзь дзеяннем, то распачне яшчэ большае дзеянне, таму што краіна гуляе важную ролю ў глабальнай эканоміцы.

Нагадаем, што 59-гадовы саудаўскі журналіст Дж.Хашкаджы пісаў артыкулы для многіх СМІ, у прыватнасці для газеты "Вашынгтон пост". У апошні час яго погляды не супадалі з унутранай і знешняй палітыкай урада Саудаўскай Аравіі, і ён уступіў у антаганізм з уладамі краіны.

Як паведамляецца, 2 кастрычніка Дж.Хашкаджы адправіўся ў генконсульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле для афармлення дакументаў, звязаных з уступленнем у шлюб. Яго турэцкая нявеста паведаміла, што Дж.Хашкаджы пасля таго, як увайшоў у консульства, больш не выходзіў адтуль.

Турэцкія, катарскія і іншыя СМІ заявілі, што ў консульстве Дж.Хашкаджы "быў забіты спецгрупай з Саудаўскай Аравіі". Турэцкая паліцыя лічыць, што журналіст быў забіты ў консульстве. Урад Саудаўскай Аравіі заявіў, што журналіст пакінуў будынак консульства.

Прэзідэнт ЗША Д.Трамп заявіў, што ўрад ЗША пільна сочыць за гэтай справай, і калі Дж.Хашкаджы на самай справе быў забіты ў консульстве, ЗША прыменяць "сур'ёзныя спагнанні".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040