Кітай ініцыяваў трохмесячную кампанію па спыненні парушэнняў законаў з боку радыё- і тэлевізійных реклам
  2018-10-15 11:07:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Улады Кітая ініцыявалі трохмесячную кампанію па спыненні парушэнняў законаў і нормаў з боку радыё- і тэлевізійных рэклам.

Згодна з інфармацыяй Дзяржаўнага ўпраўлення радыёвяшчання і тэлебачання КНР, кампанія накіравана на рэкламу, якая ўтрымлівае вульгарны, перабольшаны і ілжывы кантэнт, а таксама на рэкламу, якая перавышае ўстаноўленыя тэрміны і якая наносіць шкоду фізічнаму або псіхічнаму здароўю непаўналетніх. Ведамства заклікала да строгага захавання законаў аб рэкламных аб'явах і абароне непаўналетніх, а таксама адпаведных нормаў.

Таксама паведамляецца, што пакаранням падвергнуцца таксама тэле- і радыё станцыі, якія ў недастатковай колькасці будуць трансліраваць сацыяльную рэкламу.

Кампанія будзе сканцэнтравана на рэкламе, у прыватнасці, лекавых сродкаў, медыцынскай прадукцыі, касметыкі і фінансавых прадуктаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040