Восем альпіністаў, у тым ліку пяць грамадзян Рэспублікі Карэя, загінулі ў Непале
  2018-10-15 14:56:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Восем альпіністаў, у тым ліку пяцёра грамадзян Рэспублікі Карэя, загінулі ў выніку сходу лавіны на гары Гурджа на захадзе Непала. Пра гэта ў суботу паведамілі ў паліцыі.

"Пяць грамадзян Рэспублікі Карэя і яшчэ тры чалавекі былі выяўленыя загінулымі пасля таго, як снежная лавіна накрыла лагер каля гары Гурджа", - заявіў кар. Сіньхуа намеснік начальніка паліцыі раёна Мягдзі ў Гандакі-Прадэшы Бірбахадур Буда Магар.

Паводле яго слоў, яшчэ адзін чалавек прапаў без вестак. "Мясцовыя відавочцы расказалі па тэлефоне, што целы васьмі загінуўшых былі выяўленыя каля лагера. Выратавальныя групы яшчэ не дабраліся да месца", - паведаміў ён, дадаўшы, што ў суботу раніцай верталёт з ратавальнікамі быў адпраўлены на месца здарэння, аднак не змог прызямліцца з -за дрэннага надвор'я.

Прадстаўнік паліцыі заявіў, што выратавальная аперацыя пачнецца пазней у другой палове дня, як толькі ўмовы надвор'я палепшацца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040