Лі Кэцян заклікаў да адкрытага супрацоўніцтва і свабоднага гандлю
  2018-10-16 09:10:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у Пекіне правёў перамовы з прэм'ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ.

Лі Кэцян даў станоўчую ацэнку прагрэсу кітайска-нідэрландскіх адносін і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Ён заявіў пра намер кітайскага боку ўзмацняць кансультацыі і каардынацыю з нідэрландскім бокам па пытанні рэфармавання СГА. Рэформа СГА павінна строга прытрымлівацца прынцыпу свабоды і адкрытасці гандлю, абараняць законныя правы і інтарэсы краін, якія развіваюцца, скарачаць разрыў паміж Поўначчу і Поўднем. Неабходна абапірацца на прынцып усеагульнага кансенсусу. Кітай рашуча адстойвае Парыжскае пагадненне па змяненні клімату і працягне прыкладаць максімальныя намаганні для рэалізацыі ўзятых на сябе абавязацельстваў. Кітайскі бок жадае скарыстацца вопытам Нідэрландаў у рэагаванні на старэнне насельніцтва, наладзіць механізмы супрацоўніцтва ў такіх сферах, як урбанізацыя, догляд за пажылымі людзьмі, тэхналогіі чыстай энергетыкі.

Лі Кэцян падкрэсліў, што Кітай працягне паглыбленне рэформаў і пашырэнне адкрытасці. Ён заклікаў нідэрландскія прадпрыемствы павялічыць інвестыцыі ў кітайскую эканоміку.

М.Рутэ паказаў, што Нідэрланды надаюць важнае значэнне адносінам з Кітаем і маюць намер разам з кітайскім бокам умацоўваць палітычны ўзаемадавер, паглыбляць практычнае супрацоўніцтва, выяўляць новы патэнцыял кааперацыі ў сферах цыклічнай эканомікі, урбанізацыі, актыўна пашыраць супрацоўніцтва на рынках трэціх краін, разам рэагаваць на змяненне клімату і іншыя пытанні глабальнага характару. У пытанні старэння насельніцтва нідэрландскі бок жадае разгарнуць супрацоўніцтва з Кітаем па такіх напрамках, як абмен ведамі і досведам па догляду за састарэлымі, прафесійная падрыхтоўка кадраў, электронная ахова здароўя. Нідэрланды разлічваюць на больш цесныя кансультацыі і каардынацыю з КНР у рамках шматбаковых механізмаў, жадаюць разам абараняць заснаваную на правілах сістэму мультылатэралізму і свабоднага гандлю.

Пасля заканчэння перамоў Лі Кэцян і М.Рутэ прысутнічалі на цырымоніі падпісання шэрагу дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве ў эканоміцы, гандлі, фінансах, энергетыцы, сельскай гаспадарцы. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040