Лі Кэцян і прэм'ер-міністр Нідэрландаў М.Рутэ правялі сумесную прэс-канферэнцыю
  2018-10-16 09:26:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ правялі прэс-канферэнцыю. Кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін распавялі пра вынікі двухбаковых перамоваў. Лі Кэцян паказаў, што Кітай і Нідэрланды павінны і далей пашыраць узаемную адкрытасць, паглыбляць супрацоўніцтва ў такіх традыцыйных галінах, як сельская гаспадарка і энергетыка, развіваць супрацоўніцтва ў новых галінах, уключаючы высокатэхналагічную апрацоўчую прамысловасць і сферу паслуг. Ён адзначыў, што варта сумесна абараняць свабодны гандаль, узгадняць з усімі зацікаўленымі бакамі ўдасканаленне сістэмы шматбаковага гандлю. Неабходна разгарнуць супрацоўніцтва ў пытаннях рэагавання на змяненне клімату і на старэнне насельніцтва, разам процідзейнічаць выклікам.

Лі Кэцян падкрэсліў, што КНР працягне пашырэнне адкрытасці. Кітайская палітыка адкрытасці ў будучым будзе зніжаць абмежаванні ў сферы фінансавых паслуг, пашыраць доступ на рынкі апрацоўчай прамысловасці і індустрыі паслуг.

М.Руте адзначыў, што шырокае практычнае супрацоўніцтва Нідэрландаў і Кітая ў эканоміцы і гандлі, а таксама ў іншых сферах прыносіць багатыя плады; бакі прыкладаюць актыўныя намаганні, процідзейнічаючы розным выклікам. Нідэрландскі бок мае намер разам з Кітаем садзейнічаць аптымізацыі сістэмы шматбаковай гандлю, стымуляваць развіццё свабоднага гандлю, працягваць супрацьдзеянне глабальным выклікам, развіваць супрацоўніцтва на рынках трэціх краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040