Турэцкія следчыя прыбылі ў консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле па справе прапаўшага журналіста
  2018-10-16 09:49:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Група турэцкіх следчых прыбыла на тэрыторыю консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле для правядзення следчых дзеянняў па факце знікнення саудаўскага журналіста Джамаля Хашкаджы, паведаміў мясцовы тэлеканал.

Турэцкая следчая група, уключаючы афіцэраў паліцыі і экспертаў-крыміналістаў, пад'ехала да будынка консульства на васьмі транспартных сродках, сярод якіх прысутнічаў судова-медыцынскі фургон.

Паліцыя ўзмацніла меры бяспекі вакол консульства, выставіўшы кардоны на ўсіх дарогах, якія вядуць да дыппрадстаўніцтва. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040