У словах амерыканскага лідара аб Тайвані чорнае выдаецца за белае, праўда змешваецца з хлуснёй - МЗС КНР
  2018-10-16 15:24:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан сёння ў адказ на нядаўнюю заяву аднаго з лідараў ЗША аб тым, што Кітай, пераканаўшы тры дзяржавы Лацінскай Амерыкі "разарваць дыпламатычныя адносіны" з Тайванем, нібыта стварыў пагрозу стабільнасці ў раёне Тайваньскага праліва, адзначыў, што папрокі амерыканскага боку выдаюць чорнае за белае і змешваюць праўду з хлуснёй.

На чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі Лу Кан падкрэсліў, што ў свеце існуе толькі адзін Кітай, а Тайвань з'яўляецца неаддзельнай часткай Кітая. З гэтым згодна ўся сусветная супольнасць. Каля 40 гадоў таму, кіруючыся прынцыпам аднаго Кітая, ЗША ўстанавілі з КНР дыпламатычныя адносіны, а сёння, калі дакладна так жа паступаюць іншыя дзяржавы, дазваляюць сабе безадказныя заявы аж да самавольнага ўмяшання. Гэта пазбаўлена ўсякага здаровага сэнсу.

Лу Кан адзначыў, што за апошні час ЗША здзейснілі ў тайваньскім пытанні шэраг памылковых дзеянняў, уключаючы дазвол тайваньскаму лідару "праехаць" праз тэрыторыю ЗША і абнародаванне плана па продажы Тайваню зброі. Падобныя акцыі сур'ёзна парушаюць прынцып аднаго Кітая і палажэнні трох кітайска-амерыканскіх сумесных камюніке, наносяць шкоду кітайска-амерыканскім адносінам, а таксама міру і стабільнасці ў раёне Тайваньскага праліва.

Кітай заклікае амерыканскі бок выправіць дапушчаныя памылкі, дадаў Лу Кан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040