Кітайскі індэкс спажывецкіх цэн у верасні вырас на 2,5 працэнта
  2018-10-16 15:32:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі індэкс спажывецкіх цэн (CPI), асноўны паказчык інфляцыі, вырас у гадавым выражэнні на 2,5% у верасні супраць 2,3 % у жніўні, вынікае з афіцыйных даных.

Паскарэнне росту было абумоўлена тым, што цэны на нехарчовыя тавары раслі досыць хутка - на 2,2%, іх уклад у вераснёўскі прырост CPI склаў 1,78 працэнтнага пункта, паведаміла на сваім сайце Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне.

У прыватнасці, цэны на медыцынскія тавары і паслугі паказалі рост на 2,7%, на рынку транспарту і сувязі зафіксаваны рост коштаў на 2,8 %, у сферы адукацыі, культуры і забаў - на 2,2 %.

У сваю чаргу харчовыя тавары падаражэлі на 3,6%, іх уклад у рост CPI ацэньваецца ў 0,69 працэнтнага пункта.

У месячным жа вылічэнні CPI падняўся на 0,7 %, пры гэтым кошты на харчовыя тавары павысіліся на 2,4 % у параўнанні са жніўнем.

Кітай імкнецца ў 2018 годзе ўтрымаць рост CPI, як і ў 2017 годзе, у межах 3%.

Па выніках першых 9 месяцаў года ён знаходзіўся на ўзроўні 2,1 % супраць 2 % за студзень-жнівень.

Таксама ў верасні індэкс цэн вытворцаў / PPI / - паказчык змены аптовых цэн вытворцаў тавараў і паслуг - вырас у гадавым выражэнні на 3,6 % супраць 4,1 % у жніўні, сведчаць даныя Дзяржстата.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040