Аун Сан Су Чжы заклікала вывесці з тупіка мірныя перамовы ў М'янме
  2018-10-16 15:38:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўны саветнік М'янмы Аун Сан Су Чжы заклікала зацікаўленыя бакі пераадолець цяжкасці, выканаць пагадненне аб спыненні агню і вывесці з тупіка мірныя перамовы.

Аун Сан Су Чжы, галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі М'янмы Мін Аунг Хэлан і прадстаўнікі 10 этнічных узброеных арганізацый, якія падпісалі пагадненне аб спыненні агню, у панядзелак пачалі ў Нэйп'іда мірныя перамовы, прысвечаныя трэцяй гадавіне пагадзення.

Дзяржсаветнік заявіла, што перамовы з'яўляюцца важным крокам на шляху М'янмы да мірнага працэсу, прыярытэт перамоў -- недапушчэнне расколу краіны, пошук палітычнага кансенсусу і адказнасць за народ М'янмы. Яна адзначыла, што ўрад і армія М'янмы нязменна прыкладаюць намаганні для садзейнічання ўступленню ў мірны працэс мясцовых этнічных узброеных арганізацый, якія не падпісалі пагадненне аб спыненні агню.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, перамовы працягнуцца чатыры дні. Яны стануць падрыхтоўчым этапам на шляху да чацвёртай "Мірнай Панглонскай канферэнцыі 21-га стагоддзя". Бакі абмяркуюць пытанні самакіравання народаў, захавання цэласнасці М'янмы і стварэння адзінай агульнанацыянальнай арміі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040