Новы ўрад Пакістана разглядае адносіны з Кітаем як краевугольны камень знешняй палітыкі
  2018-10-16 17:13:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новы ўрад Пакістана разглядае адносіны з КНР як краевугольны камень сваёй знешняй палітыкі, спадзяецца на актывізацыю стратэгічных кантактаў і практычнага супрацоўніцтва з кітайскім бокам у мэтах абароны агульных інтарэсаў. Пра гэта заявіў у панядзелак прэзідэнт Пакістана Арыф Алві на сустрэчы з паслом КНР Яа Цзінам.

Па словах А. Алві, пакістанскі бок мае намер інтэнсіфікаваць супрацоўніцтва з КНР па праекце Кітайска-пакістанскага эканамічнага калідора, пытаннях народнага дабрабыту і міжчалавечых кантактаў з мэтай далейшага ўмацавання базісу двухбаковых адносін.

Прэзідэнт адзначыў прыхільнасць Пакістана палітыцы аднаго Кітая і падзякаваў Пекін за падтрымку ў пытаннях, якія тычацца суверэнітэту і развіцця Пакістана, выказаўшы спадзяванне на ўзмацненне кантактаў і супрацоўніцтва з Кітаем па пытаннях садзейнічання міру і стабільнасці ў рэгіёне.

Назваўшы КНР і Пакістан стратэгічнымі партнёрамі па супрацоўніцтве, Яа Цзін адзначыў, што кітайскі бок нязменна надае павышаную ўвагу адносінам з Пакістанам і разглядае двухбаковыя сувязі як прыярытэтны напрамак сваёй знешняй палітыкі ў дачыненні да сумежных краін. Па словах дыпламата, КНР спадзяецца, што Пакістан даможацца далейшых поспехаў у дзяржаўным развіцці пад кіраўніцтвам прэзідэнта А. Алві і новага ўрада.

4 верасня А. Алві, які прадстаўляе кіруючую партыю "Тэхрык-е-Інсаф" ("Рух за справядлівасць"), быў абраны прэзідэнтам Пакістана. 9 верасня ён прынёс прысягу ў якасці новага кіраўніка дзяржавы.

    

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040