Лі Кэцян і М.Рутэ прынялі ўдзел у выставе высокіх тэхналогій Нідэрландаў
  2018-10-17 09:15:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у Дзяржаўным музеі Гаагі сумесна з прэм'ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ прыняў удзел у выставе высокіх тэхналогій і правёў сустрэчу з прадпрымальнікамі.

Прэм'еры дзвюх краін на выставе выслухалі паведамленні прадстаўнікоў розных кампаній. У павільёне медыцыны і аховы здароўя Лі Кэцян распытаў аб інтэграванай сістэме дыягностыкі і лячэння рака і заявіў, што вітае выхад такой прадукцыі на кітайскі рынак. У павільёне біятэхналогій пры аглядзе тэхналогій, звязаных з абаронай навакольнага асяроддзя і ўстойлівым развіццём, Лі Кэцян адзначыў, што падобныя тэхналогіі маюць вялікую значнасць.

Пасля выставы Лі Кэцян і М. Рутэ правялі сустрэчу з прадпрымальнікамі, і, заслухаўшы іх, Лі Кэцян заявіў, што Кітай працягне пашырэнне магчымасцяў для замежных інвестыцый і доступ на кітайскі рынак. Што тычыцца зарэгістраваных у Кітаі розных кампаній, то Кітай у аднолькавай ступені раўнапраўна будзе ставіцца да іх. Кітай будзе прыкладаць усе намаганні для абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці і не дазволіць прымусова перадаваць тэхналогіі, у адпаведнасці з кітайскімі і міжнароднымі законамі і правіламі будзе справядліва і законна вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць. Ён заклікаў нідэрландскія кампаніі знаходзіць партнёраў у Кітаі і сумесна выкарыстоўваць магчымасці развіцця.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040