7 чалавек загінулі і 125 пацярпелі ад аварыі цягніка ў Марока
  2018-10-17 15:59:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цягнік сышоў з рэек у аўторак на поўначы Марока, 7 чалавек загінулі і 125 пацярпелі. Пра гэта паведамілі афіцыйныя крыніцы краіны.

Цягнік з Касабланкі ў Танжеру сышоў з рэек у 10:10 раніцы па мясцовым часе ў Сідзі Букнадэль, невялікім мястэчку, размешчаным паміж гарадамі Сале і Кінітра.

Прычыны аварыі дагэтуль невядомыя, заявіў дырэктар мараканскага нацыянальнага чыгуначнага аператара ONCF Махамед Рабі Хэлі, дадаўшы, што зараз вядзецца высвятленне дакладных абставінаў таго, што адбылося. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040