Лі Кэцян сумесна з прэм'ер-міністрам Бельгіі правёў сустрэчу з журналістамі
  2018-10-18 11:04:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян у бельгійскай сталіцы сумесна з прэм'ер-міністрам Бельгіі Шарлем Мішэлем правёў сустрэчу з журналістамі.

На сустрэчы Лі Кэцян і прэм'ер-міністр Бельгіі распавялі пра вынікі іх перамоваў і адзначылі, што яны былі шчырымі і паглыбленымі. Лі Кэцян адзначыў, што бакі дамовіліся аб працягу падтрымкі кантактаў высокага ўзроўню, своечасовым абмене думкамі па розных пытаннях і бесперапынным умацаванні палітычнага даверу.

Лі Кэцян заявіў, што бакі дамовіліся пра раскрыццё новых перспектыў супрацоўніцтва, садзейнічанне развіццю практычнага супрацоўніцтва ў розных сферах. Бакі павінны працягваць пашырэнне адкрытасці адно аднаму, павышаць узровень двухбаковага гандлю і інвестыцый, паглыбляць супрацоўніцтва ў галіне ядзернай энергетыкі, авіяцыі, узмацняць супрацоўніцтва ў галіне інавацый.

Лі Кэцян адзначыў, што бакі будуць па-ранейшаму працаваць над здаровым і стабільным развіццём адносін Кітая і ЕС, паскараць працэс перамоваў па інвестыцыйным пагадненні Кітая і ЕС. Кітай і Бельгія маюць намер у рамках ААН і іншых шматбаковых фарматах узмацняць каардынацыю і ўзаемадзеянне, абараняць мультылатэралізм і міжнародны парадак, заснаваны на міжнародных прынцыпах, адстойваць сістэму свабоднага гандлю.

Ш.Мішэль заявіў, што бельгійска-кітайскія адносіны і супрацоўніцтва вельмі важныя. Бакі павінны раскрываць перспектывы ўзаемадзеяння ў галіне гандлю, эканомікі, інвестыцый, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, авіяцыі, будаўніцтва інфраструктуры, транспартна-камунікацыйнай узаемазвязанасці, а таксама сумесна заахвочваць развіццё адносін ЕС і Кітая, паскараць працэс выпрацоўкі інвестыцыйнага пагаднення бакоў і заахвочваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва кампаній ЕС і Кітая. Бакі дасягнулі высокага ўзроўню кансенсусу па пытаннях абароны мультылатэралізму і сістэмы глабальнага кіравання, заснаванай на міжнародных прынцыпах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040