Сі Цзіньпін накіраваў віншаванне на адрас нарады міністраў энергетыкі ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях"
  2018-10-18 14:54:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншаванне на адрас нарады міністраў энергетыкі ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" і Міжнароднага форуму па энергетычных пераменах, якія адкрыліся ў чацвер у горадзе Сучжоу правінцыі Цзянсу.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай гатовы разам з усімі зацікаўленымі бакамі працягнуць сумесныя намаганні і, прытрымліваючыся прынцыпаў сумеснага ўзгаднення, сумеснага будаўніцтва і сумеснага карыстання, садзейнічаць таму, каб супрацоўніцтва ў рамках "Пояса і шляху" набывала практычны сэнс, стварала яшчэ больш выгод для народаў розных краін.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што энергетычнае супрацоўніцтва з'яўляецца прыярытэтным напрамкам сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху". Кітай гатовы актывізаваць супрацоўніцтва ў гэтым напрамку з іншымі краінамі, сумеснымі намаганнямі садзейнічаць устойліваму развіццю сусветнай энергетыкі, забяспечваць глабальную энергетычную бяспеку.

Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што падчас сустрэчы адбудзецца паглыблены абмен меркаваннямі і ўмацуецца паразуменне на карысць пабудовы партнёрства па супрацоўніцтве ў энергетычнай галіне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040