ЗША запусцяць працэдуру выхаду з Сусветнага паштовага саюза - Белы дом
  2018-10-18 16:14:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША запусцяць працэдуру выхаду з Сусветнага паштовага саюза / СПС /. Пра гэта ў сераду заявіў Белы дом.

Два высокапастаўленых чыноўніка Белага дома на ўмовах ананімнасці паведамілі, што ЗША маюць намер выйсці з СПС, калі на працягу года не ўдасца перагледзець дзейсныя дамовы. Яны патлумачылі, што Вашынгтон незадаволены тарыфнай палітыкай арганізацыі, якая дазваляе многім краінам адпраўляць тавары ў ЗША па больш нізкіх коштах, чым кошт адпраўленняў для амерыканскіх кампаній на тэрыторыі Амерыкі.

Белы дом пазней апублікаваў заяву, паведаміўшы, што на працягу наступных 12 месяцаў ЗША пачнуць двухбаковыя або шматбаковыя перамовы ў рамках СПС па новых правілах. Калі не ўдасца дасягнуць новага пагаднення па гэтым пытанні, ЗША пакінуць саюз.

У заяве адзначаецца таксама, што Вашынгтон прыступіў да ўвядзення аднабаковых паштовых тарыфаў як мага раней і не пазней за 1 студзеня 2020 года "

Сусветны паштовы саюз з'яўляецца міжурадавай арганізацыяй, заснаванай ААН. Штаб-кватэра СПС знаходзіцца ў Берне / Швейцарыя /. Яго галоўная задача - арганізацыя і паляпшэнне работы сусветнай паштовай службы і садзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040