ЗША запыталі ў Турцыі запісы, якія тычацца знікнення саудаўскага журналіста - Д. Трамп
  2018-10-18 16:16:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША запыталі ў Турцыі запісы з консульства Саудаўскай Аравіі, якія тычацца знікнення журналіста Джамаля Хашукджы. Пра гэта паведаміў у сераду прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, пацвердзіўшы, што Саудаўская Аравія з'яўляецца важным саюзнікам ЗША на Блізкім Усходзе..

Д. Трамп у Белым доме заявіў журналістам, што ЗША запыталі ў турэцкага боку адпаведныя запісы, калі яны існуюць. Як паведамілі раней СМІ, турэцкі ўрад мае інфармацыю аб знікненні Дж. Хашукджы.

Д. Трамп пацвердзіў, што Саудаўская Аравія з'яўляецца важным саюзнікам ЗША на Блізкім Усходзе, адзначыўшы, што яна купляе ў ЗША вялікую колькасць тавараў, уключаючы зброю.

59-гадовы Дж. Хашукджы працаваў аглядальнікам амерыканскай газеты "Вашынгтон пост" і іншых выданняў. Паведамляецца, што 2 кастрычніка Дж. Хашукджы адправіўся ў консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле, каб аформіць звязаныя з уступленнем у шлюб працэдуры. Яго турэцкая нявеста сцвярджае, што Дж. Хашукджы зайшоў у консульства "і больш адтуль не выходзіў".

Турэцкая паліцыя мяркуе, што журналіст, па ўсёй верагоднасці, загінуў на тэрыторыі дыппрадстаўніцтва. Урад Саудаўскай Аравіі, у сваю чаргу, настойвае на тым, што Дж. Хашукджы пакінуў консульства. Турцыя і Саудаўская Аравія на днях пагадзіліся сумесна расследаваць дадзены інцыдэнт.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040