Сі Цзіньпін накіраваў віншавальнае пасланне на адрас штогадовай канферэнцыі Сусветнага культурнага форуму возера Тайху
  2018-10-19 08:58:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў віншавальнае пасланне ў адрас штогадовай канферэнцыі форуму возера Тайху, якая адкрылася ў чацвер у Пекіне.

Канферэнцыя заклікана садзейнічаць паляпшэнню ўзаемаразумення, умацаванню кансенсусу, паглыбленню супрацоўніцтва, прасоўванню абменаў і ўзаемнага навучання паміж цывілізацыямі, адзначыў у сваім пасланні Сі Цзіньпін. Абмены і ўзаемнае навучанне паміж цывілізацыямі заўсёды былі ключавой рухаючай сілай цывілізацыйнага прагрэсу чалавецтва, а таксама міру ва ўсім свеце і развіцця, падкрэсліў ён.

"Кітай гатовы працаваць разам з міжнароднай супольнасцю над прасоўваннем узаемапавагі і гарманічнага суіснавання розных цывілізацый", -- заявіў Сі Цзіньпін. -- Узаемнае навучанне паміж цывілізацыямі павінна адыгрываць канструктыўную ролю ў будаўніцтве супольнасці адзінага лёсу чалавецтва. Усе бакі павінны падзяляць магчымасці развіцця і разам супрацьстаяць выклікам дзеля лепшага міру". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040