ЗША зноў устрымаліся ад абвінавачвання Кітая ў валютных маніпуляцыях
  2018-10-19 08:58:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША зноў устрымаліся ад абвінавачванняў у адрас Кітая ў маніпуляцыях валютным курсам для атрымання несправядлівых гандлёвых пераваг. Мінфін ЗША ў чацвёрты раз прыняў падобнае рашэнне пасля ўступлення Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША.

Як гаворыцца ў дакладзе ЗША па пытанні міжнароднай эканомікі і абменных валютных курсаў, апублікаваным у сераду Міністэрствам фінансаў ЗША, асноўныя гандлёвыя партнёры ЗША не маніпулююць валютным курсам. Пры гэтым, Кітай, а таксама Японія, Германія, Рэспубліка Карэя, Швейцарыя і Індыя засталіся ў спісе краін, за чыёй валютнай палітыкай ЗША будуць назіраць асабліва ўважліва.

У Мінфіне заявілі, што амерыканскі бок надае павышаную ўвагу абяцанням кітайскага боку аб недапушчальнасці канкурэнтнай дэвальвацыі, будзе і далей уважліва сачыць за валютным курсам юаня і падтрымліваць кантакты з Народным банкам Кітая. На думку амерыканскага боку, правядзенне ў Кітаі рэформаў, накіраваных на камерцыялізацыю, умацуе ўпэўненасць інвестараў у юане.

Як адзначаецца ў пісьмовай заяве, прадстаўленай прэзідэнтам Народнага банка Кітая І Ганам Міжнароднаму валютна-фінансаваму камітэту на мінулым тыдні, Кітай будзе і далей праяўляць вырашальную ролю рынку ў механізме фарміравання курсу юаня. Кітай не будзе праводзіць канкурэнтную дэвальвацыю, і не будзе выкарыстоўваць валютны курс у якасці інструмента ўрэгулявання гандлёвых трэнняў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040