Лі Кэцян наведаў міжнародны мікраэлектронны даследчы цэнтр у Бельгія
  2018-10-19 09:36:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета Лі Кэцян, які знаходзіцца ў Бельгіі з візітам, наведаў міжнародны мікра- і нанаэлектронны навукова-даследчы цэнтр ІМЕК у горадзе Лувэн.

Закрануўшы пытанне глабальнага партнёрства і супрацоўніцтва, прадстаўнік цэнтра адзначыў, што ў апошнія гады пашыраюцца сувязі цэнтра з кітайскімі прадпрыемствамі, развіваюцца сумесныя даследчыя і адукацыйныя праекты з кітайскімі ўніверсітэтамі і навуковымі структурамі. У Кітая ёсць вялікі інтарэс да высокіх тэхналогій, і цэнтр чакае далейшага пашырэння супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі. Лі Кэцян распытаў прадстаўніка цэнтра аб апошніх поспехах у супрацоўніцтве, выказаў ухваленне таго, як бакі выкарыстоўваюць магчымасці тэхналагічнай рэвалюцыі для ўзаемнай выгады.

Лі Кэцян таксама агледзеў фотавыставу дасягненняў кітайска-бельгійскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Убачыўшы сярод экспанатаў выставы сведчанні поспехаў, дасягнутых у рамках пагадненняў аб супрацоўніцтве, Лі Кэцян адзначыў, што Кітай і Бельгія валодаюць перавагамі ў сферы навукова-тэхнічных распрацовак. Любая перадавая тэхналогія павінна прайсці шлях ад лабараторных даследаванняў да практычнага прымянення, і ключавое значэнне для гэтага мае ўкараненне тэхналогіі ў вытворчасць, што немагчыма без наяўнасці вялікага рынку. Лі Кэцян таксама выказаў спадзяванне, што кітайска-бельгійскае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва будзе паспяховым. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040