Адбыліся перамовы паміж міністрамі абароны КНР і ЗША
  2018-10-19 10:56:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайская дэлегацыя на чале з членам Дзяржсавета КНР, міністрам абароны краіны Вэй Фэнхэ з 17 па 21 кастрычніка знаходзіцца ў Сінгапуры для ўдзелу ў 5-й пашыранай нарадзе міністраў абароны краін АСЕАН. Вэй Фэнхэ правёў перамовы з міністрам абароны ЗША Джэймсам Мэцісам.

Бакі сышліся ў меркаванні, што ўзброеныя сілы дзвюх краін павінны старанна ажыццяўляць пагадненні, дасягнутыя лідарамі дзяржаў, умацоўваць узаемныя кантакты, павышаць узровень узаемнага даверу, паглыбляць зносіны, разам кіраваць рызыкамі, падтрымліваць ператварэнне сувязяў узброеных сіл дзвюх краін у механізм стабільнасці ў міждзяржаўных адносінах .

Вэй Фэнхэ заявіў, што ўзаемавыйгрышнае супрацоўніцтва - гэта адзіна магчымы выбар для падтрымання стабільнага развіцця адносін паміж дзвюма краінамі, умацаванне ўзаемнага даверу - лепшая аснова для паглыблення зносін двух войскаў, а павага і памяркоўнасць - правільны спосаб вырашэння супярэчнасцей, якія падзяляюць дзве дзяржавы, таму ўзброеныя сілы Кітая і ЗША павінны прыкладаць сумесныя намаганні для ўмацавання стратэгічных зносін, кіравання рызыкамі бяспекі, пашырэння сфер супрацоўніцтва, прасоўваць здаровае і стабільнае развіццё міжармейскіх адносін.

Па словах Вэй Фэнхэ, прынцыповая пазіцыя Кітая па Тайваню, Паўднёва-Кітайскім моры і іншых пытаннях застаецца нязменнай. Кітай спадзяецца, што ЗША, улічваючы агульны трэнд развіцця, будзе ісці насустрач Кітаю, каб сумесна ўносіць уклад у падтрыманне міру і стабільнасці ў свеце ў цэлым і асобных рэгіёнах.

У сваю чаргу Дж.Мэціс адзначыў, што, хоць паміж ЗША і КНР існуюць рознагалоссі, але рознагалоссі - гэта не супрацьстаянне, а суперніцтва не азначае варожасці. ЗША маюць намер прыкладаць намаганні для развіцця міжармейскіх сувязяў, мяркуюць, што ўмацаванне супрацоўніцтва з'яўляецца адзіным разумным шляхам гэтага развіцця. У бягучай сітуацыі ЗША спадзяюцца, што далейшае ўзмацненне ўзаемных зносін на розных узроўнях і выкарыстанне механізмаў супрацоўніцтва, заснаваных на ўзаемным даверы, павінна спрыяць развіццю сувязяў паміж узброенымі сіламі дзвюх краін у правільным накірунку.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040