Кітай шкадуе пра рашэнне ЗША выйсці з Сусветнага паштовага саюза - МЗС КНР
  2018-10-19 14:42:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан на чарговай ведамаснай прэс-канферэнцыі заявіў, што Кітай шкадуе пра рашэнне ЗША выйсці з Сусветнага паштовага саюза / СПС /.

Адзін з журналістаў папрасіў даць каментары кітайскага боку аб выхадзе ЗША з СПС і заўважыў, што, на думку некаторых, дадзенае рашэнне - чарговая антыкітайская акцыя адміністрацыі Дональда Трампа.

Лу Кан адзначыў, што ў апошні час амерыканскі бок ужо не раз і не два вырашаў "пакінуць групу". ЗША кіруюцца ўласнымі меркаваннямі, няма неабходнасці звязваць гэта пытанне з Кітаем.

"Мы шкадуем аб рашэнні ЗША выйсці з СПС", - сказаў Лу Кан. СПС - спецыялізаваная структура ААН, якая займаецца міжнароднымі паштовымі пытаннямі, адыгрывае актыўную ролю ў паглыбленні сувязяў паміж краінамі і спрашчэнні гандлю",-- удакладніў ён.

"Кітайскі бок нязменна выступае ініцыятарам мультылатэралізму і прыкладае сілы да яго абароны, актыўна ўдзельнічае і падтрымлівае працу СПС", - дадаў Лу Кан.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040